Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220050, г. Мінск, вул. Мяснікова, 32, паведамляе аб правядзенні 5 чэрвеня 2009 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступным парадкам дня:
- Аб аказанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.
- Аб унясенні змяненняў у рашэнне пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ААТ "ААБ Беларусбанк" ад 03.12.2008 года.
- Аб зацвярджэнні Кодэкса карпаратыўнага кіравання Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях парадку дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (да 3 чэрвеня), а таксама з рашэннямі, прынятымі пазачарговым агульным сходам акцыянераў банка (пасля 5 чэрвеня) па адрасе: г.Мінск, вул. Мяснікова, 32, пакой 704(у), а таксама ў філіялах - абласных (Мінскім) упраўленнях, філіялах банка.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - да 3 чэрвеня 2009 года.
Тэлефоны для даведак: (8-017) 218 84 38, 218 87 72.