Навіны банка і прэс-рэлізы
13.08.2008

Новая паслуга! Прадастаўленне крэдытаў з выкарыстаннем крэдытных картак без нанясення інфармацыі аб крэдытаатрымальніку (прэс-рэліз)

З 18 жніўня 2008 года ААТ "ААБ Беларусбанк" уводзіць новы тып крэдытнай карткі. Выкарыстанне дадзеных картак дазваляе ажыццяўляць выдачу крэдыту крэдытаатрымальніку ў дзень заключэння крэдытнага дагавора.

Крэдыты прадастаўляюцца на наступных умовах:

У беларускіх рублях:

  • Тэрмінам да 1-га года пад 13% гадавых;

У тым ліку грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах пад 12% гадавых.

  • тэрмінам да 3-х гадоў пад 15% гадавых;

У тым ліку грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах пад 13% гадавых.

у замежнай валюце (доларах ЗША):

  • тэрмінам да 1-га года пад 10% гадавых;

У тым ліку грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах пад 9 % гадавых.

  • тэрмінам да 5-ці гадоў пад 12% гадавых;

У тым ліку грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах пад 10,5 % гадавых.

У замежнай валюце (еўра):

Тэрмінам да 1-га года пад 9% гадавых;

У тым ліку грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах пад 8% гадавых.

Тэрмінам да 5-ці гадоў пад 11% гадавых;

У тым ліку грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах пад 10% гадавых.

Нагадваем, што перавагай атрымання крэдытаў з выкарыстаннем пластыкавай карткі без нанясення інфармацыі аб трымальніку з'яўляецца тое, што крэдытная картка выдаецца крэдытаатрымальніку ў дзень заключэння крэдытнага дагавора.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!