ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што з 18 жніўня 2008 года ўстановамі банка ажыццяўляецца выдача новага віду спажывецкага крэдыту насельніцтву ў замежнай валюце (доларах ЗША) з прадастаўленнем міжнародных крэдытных пластыкавых картак міжнароднай плацежнай сістэмы MasterCard Worldwide альбо Visa International.
Крэдыт прадастаўляецца тэрмінам да 5-ці гадоў пад 12% гадавых, у т.ч. грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах пад 10, 5% гадавых.
крэдыты з выкарыстаннем міжнароднай пластыкавай карткі:
Міжнародныя пластыкавыя крэдытныя карткі:
- з'яўляюцца зручным і надзейным плацежным сродкам у паездцы або падарожжы;
- замяняюць любую валюту;
- абслугоўваюцца ў найшырэйшай сеткі банкаматаў і пунктаў выдачы наяўных кругласутачна;
- прымаюцца да аплаты за тавары і паслугі ў гандлёва-сэрвісных прадпрыемствах (крамах, гасцініцах, рэстаранах, барах, аптэках, аўтазаправачных станцыях, турыстычных цэнтрах і інш.)