Навіны банка і прэс-рэлізы
09.12.2005

Паездка на Алімпійскія гульні і грашовыя прызы будуць разыграны сярод трымальнікаў картак VISA ААБ «Беларусбанк»

З 1 лістапада 2005 года любы трымальнік карткі VISA і VISA Electron АСБ «Беларусбанк» можа стаць удзельнікам рэкламнай гульні «VISA – усё, што Вам трэба для Турына 2006».
 
Галоўны прыз гульні – паездка на дваіх на зімовыя Алімпійскія Гульні ў Турын (Італія) з 20 па 24 лютага 2006 года. Тур уключае ў сябе авіяпералёт, візы, страхоўку, пражыванне і харчаванне, білеты на алімпійскія спаборніцтвы, культурна-забаўляльную праграму і спецыяльныя падарункі ад VISA International.

Акрамя таго, сярод трымальнікаў картак VISA і VISA Electron ААТ «ААБ Беларусбанк» будуць разыграны грашовыя прызы –  адзін прыз вартасцю ў 1000 даляраў ЗША, два прыза па 500 даляраў ЗША і тры прыза па 100 даляраў ЗША.

Для ўдзелу ў рэкламнай гульні трэба з 1 лістапада па 31 снежня 2005 года аплаціць з дапамогай карткі VISA або VISA Electron тавары ці паслугі ў прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, банкаматах або інфакіёсках.

У розыгрышы ўдзельнічаюць усе безнаяўныя аперацыі, праведзеныя з 1 лістапада па 31 снежня 2005 года. Таму, чым часцей трымальнік карткі расплачваецца з дапамогай VISA або VISA Electron, тым больш у яго шанцаў выйграць прыз.