Прадстаўніцтвы банка за мяжой выконваюць наступныя функцыі:
- падтрымка і развіццё кантактаў з замежнымі банкамі і фінансавымі ўстановамі, якія ажыццяўляюць банкаўскае абслугоўванне гандлёвых аперацый паміж замежнымі і беларускімі прадпрыемствамі;
- садзеянне і кансультацыйная дапамога прадпрыемствам-экспарцёрам Рэспублікі Беларусь;
- арганізацыйная і інфармацыйная падтрымка прадпрыемстваў-імпарцёраў Рэспублікі Беларусь па іх праектах з замежнымі прадпрыемствамі;
- маніторынг фінансавага і банкаўскага рынкаў;
- аналіз банкаўскага заканадаўства, прававых норм, якія вызначаюць фінансава-банкаўскую сістэму замежных краін;
- інфармаванне замежных прадпрыемстваў аб банкаўскіх інструментах, якія можа прапанаваць ААТ "ААБ Беларусбанк" (акрэдытывы, інкаса, гарантыі і іншыя формы разлікаў з беларускімі прадпрыемствамі);
- усталяванне і падтрымка адносін з кіраўнікамі замежных арганізацый і прадпрыемстваў, зацікаўленых у рабоце з беларускімі контрагентамі;
- інфармаванне замежных арганізацый і прадпрыемстваў аб кліентах банка і іх прадукцыі, магчымасцях супрацоўніцтва, а таксама аб магчымасцях стварэння прадпрыемстваў і работы на беларускім рынку.
Прадстаўніцтва ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія
Д-60318, г. Франкфурт-на-Майне, Оедэр Вэг 43
Тэл.: +49 176 221 33 783, +49 69 133 90 157, +375 17 309 0108
E-mail: info@belarus-bank.de, maria.pristupa@belarusbank.by
Намеснiк кiраўніка Прадстаўніцтва - Марыя Прыступа
Рэжым працы:
Панядзелак - чацвер: з 8.30 да 17.30, абед з 12.30 да 13.15.
Пятніца: з 8.30 да 16.15, абед з 12.30 да 13.15.
Прадстаўніцтва ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы (зона пакрыцця: Кантынентальны Кітай i Ганконг)
Адрас: г. Пекін, раён Чаоян,
вул. Дундацзяо, 9, "Parkview Green",
будынак А, 15 этаж, офіс 15-39
Кантакты Экспертнага цэнтра:
+375 17 309 07 05
Электронная пошта: export.centr@asb.by
Кіраўнік Прадстаўніцтва - памочнiк Старшынi Праўлення — Ладзік Павел Леанідавіч
Намеснік кіраўніка прадстаўніцтва — Люй Чуньвэнь (Вікторыя)
Рэжым працы (па мясцовым часе, + 5 гадзін да мінскага часу):
Панядзелак – пятніца: з 9.00 да 18.00.