На пасяджэнні 19 сакавіка бягучага года Нагсаветам:
- разгледжаны справаздачы за 2023 год: справаздача Праўлення банка аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці банка (гадавая справаздача); аб выніках выканання сметы даходаў і расходаў банка; аб ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця банка; аб выніках рэалізацыі ІТ-стратэгіі банка;
- дадзены рэкамендацыі агульнаму сходу акцыянераў аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў, а таксама аб зацвярджэнні агульным сходам акцыянераў гадавой справаздачы і гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці банка за 2023 год;
- зацверджаны справаздачы аб эфектыўнасці дзейнасці выканаўчых органаў банка, работы Наглядальнага савета і яго членаў, Карпаратыўнага сакратара па выніках 2023 года, разгледжаны вынікі работы камітэтаў пры Наглядальным савеце за справаздачны год і іншыя пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі Наглядальнага савета.
На пасяджэнні ў завочнай форме 28 сакавіка 2024 года Наглядальным саветам выбраны Старшыня і намеснік Старшыні Наглядальнага савета, персанальныя склады камітэтаў пры Наглядальным савеце банка.