На адбыўшымся пасяджэнні Наглядальнага савета:
- разгледжаны справаздачы аб выніках працы банка і ходзе рэалізацыі Стратэгічнага плана развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк», аб выніках рэалізацыі ІТ-стратэгіі банка, аб ходзе рэалізацыі Інвестыцыйнай палітыкі банка, аб карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, аб аказанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі;
- разгледжана кіраўніцкая справаздачнасць аб стане сістэмы кіравання рызыкамі ў банку і банкаўскім холдынгу, аб стане сістэмы ўнутранага кантролю ў банку і банкаўскім холдынгу, аб эфектыўнасці сістэмы ўзнагароджанняў і кампенсацый;
- зацверджаны Палажэнне аб Карпаратыўнай службе ААТ «ААБ Беларусбанк» і змяненні, дапаўненні ў іншыя ЛПА банка ў рамках іх актуалізацыі.
У рамках правядзення пасяджэння таксама разгледжаны іншыя пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Наглядальнага савета банка.