Чарговыя пасяджэнні Наглядальнага савета адбыліся ў сакавіку бягучага года.
22 сакавіка ў ходзе пасяджэння Нагсаветам рэкамендавана агульнаму сходу акцыянераў улічыць паступіўшыя прапановы па кандыдатурах у Наглядальны савет і Рэвізійную камісію банка для выбрання на гадавым Агульным сходзе акцыянераў.
На пасяджэнні 22 сакавіка гэтага года Нагсаветам:
- разгледжаны справаздачы за 2022 год: справаздача Праўлення банка аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці банка (гадавая справаздача); аб выніках выканання сметы даходаў і расходаў банка; аб ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця банка; аб выкананні інвестыцыйнай праграмы банка; аб выніках рэалізацыі ІТ-стратэгіі банка (у тым ліку аб рабоце па развіцці лічбавага банкінга, аб рэалізацыі мер па развіцці ІТ-сістэм, аб ходзе работ па ўкараненні CRM-сістэмы);
- дадзены рэкамендацыі агульнаму сходу акцыянераў аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў, а таксама аб зацвярджэнні агульным сходам акцыянераў гадавой справаздачы і гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці банка за 2022 год;
- зацверджаны справаздачы аб эфектыўнасці дзейнасці выканаўчых органаў банка, работы Наглядальнага савета і яго членаў, Карпаратыўнага сакратара па выніках 2022 года, разгледжаны вынікі работы камітэтаў пры Наглядальным савеце за справаздачны год і іншыя пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі Наглядальнага савета.
На пасяджэнні Наглядальнага савета ў завочнай форме 30 сакавіка 2023 года былі выбраны Старшыня і намеснік Старшыні Наглядальнага савета, персанальныя склады камітэтаў пры Наглядальным савеце банка.