У ходзе пасяджэння Наглядальнага савета:
- разгледжаны справаздачы: аб выніках працы банка, аб ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця; стане сістэмы кіравання рызыкамі і рэалізацыі ІТ-стратэгіі банка;
- разгледжана кіраўніцкая справаздачнасць: аб узроўні рызык банка і банкаўскага холдынгу, аб стане сістэмы ўнутранага кантролю ў банку і банкаўскім холдынгу, аб эфектыўнасці сістэмы ўзнагароджанняў і кампенсацый;
- разгледжаны пытанні рэалізацыі банкам рэкамендацый па выніках правядзення знешняй незалежнай ацэнкі эфектыўнасці карпаратыўнага кіравання банка і аўдыту сістэмы інфармацыйнай бяспекі;
- зацверджаны змяненні і дапаўненні ў ЛПА банка ў рамках іх актуалізацыі.
У рамках правядзення пасяджэння разгледжаны іншыя пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Наглядальнага савета банка.