На адбыўшымся пасяджэнні Наглядальнага савета:
- разгледжаны справаздачы: аб выніках працы банка і ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк», аб выніках рэалізацыі ІТ-стратэгіі банка, аб аказанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі;
- разгледжана кіраўніцкая справаздачнасць: аб узроўні рызык банка і банкаўскага холдынгу, аб стане сістэмы ўнутранага кантролю ў банку і банкаўскім холдынгу, аб эфектыўнасці сістэмы ўзнагароджанняў і кампенсацый;
- разгледжаны пытанні павышэння эфектыўнасці дзейнасці банка;
- зацверджаны змяненні і дапаўненні ў ЛПА банка ў рамках іх актуалізацыі;
- прынята рашэнне аб правядзенні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме 30.05.2022 года з мэтай разгляду пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк».
У рамках правядзення пасяджэння разгледжаны іншыя пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Наглядальнага савета банка.