Наглядальны савет разгледзеў наступныя справаздачы за 1 паўгоддзе 2021 года:
- аб выніках працы банка і ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця на 2018-2021 гады;
- аб выніках рэалізацыі ІT-стратэгіі;
- службовай асобы, адказнай за кіраванне рызыкамі, аб стане сістэмы кіравання рызыкамі і аб узроўні рызык.
На пасяджэнні таксама разгледжана кіраўніцкая справаздачнасць аб узроўні рызык банка і банкаўскага холдынгу, аб стане сістэмы ўнутранага кантролю ў банку і банкаўскім холдынгу і аб эфектыўнасці сістэмы ўзнагароджанняў і кампенсацый.
Нагсаветам прыняты рашэнні аб скліканні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў банка 26.08.2021, эмісіі новага выпуску аблігацый банка для юрыдычных асоб, актуалізацыі лакальнага прававога акта, а таксама разгледжана кадравае пытанне.