Навіны банка і прэс-рэлізы
28.07.2021

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 22.07.2021

Чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета адбылося 22 ліпеня 2021 года ў рэжыме відэаканферэнцыі.

Наглядальным саветам зацверджаны План мерапрыемстваў па рэалізацыі рэкамендацый па выніку аўдыту гадавой індывідуальнай і кансалідаванай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2020 год, праведзенага аўдытарскай кампаніяй ТАА «Эрнст энд Янг».

На пасяджэнні Наглядальным саветам разгледжаны: пытанні развіцця банкаўскага холдынгу; аб ходзе работ па правядзенні аналізу існуючай сістэмы кіравання змяненнямі; інфармацыя аб кіберрызыках, знешніх і ўнутраных рызыках, якія ўплываюць на дзейнасць банка; справаздача аб аказанні банкам бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі фізічным і юрыдычным асобам у II квартале 2021 года.

Наглядальным саветам прыняты рашэнні аб узгадненні новага кіраўніка дэпартамента ўнутранага аўдыту, службовай асобы, адказнай за ўнутраны кантроль у банку, намесніка Старшыні Праўлення, а таксама разгледжаны іншыя кадравыя пытанні.

Наглядальным саветам прынята рашэнне аб скліканні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў банка 10.08.2021г.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!