Чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета банка адбылося 23.02.2021 у рэжыме відэаканферэнцыі.
Наглядальным саветам зацверджана справаздача службовай асобы, адказнай за кіраванне рызыкамі ў банку і банкаўскім холдынгу, аб стане сістэмы кіравання рызыкамі і аб узроўні рызык. Разгледжана таксама кіраўніцкая справаздачнасць аб узроўні рызык па выніках 2020 года. Праца па арганізацыі сістэмы кіравання рызыкамі ў банку прызнана Наглядальным саветам здавальняючай і адпавядаючай аб’ёмам і маштабам дзейнасці банка.
На пасяджэнні разгледжана справаздача службовай асобы, адказнай за ўнутраны кантроль у банку і банкаўскім холдынгу, у т.л. кіраўніцкая справаздачнасць аб стане сістэмы ўнутранага кантролю па выніках 2020 года. Работа, якая праводзіцца па арганізацыі сістэмы ўнутранага кантролю ў банку прызнана адпавядаючай маштабам і характару дзейнасці банка. Дзейнасць службовай асобы, адказнай за ўнутраны кантроль, прызнана эфектыўнай.
Наглядальным саветам разгледжана інфармацыя аб адпаведнасці лакальных прававых актаў банка, рэгулюючых сістэму карпаратыўнага кіравання, сістэму ўнутранага кантролю, сістэму кіравання рызыкамі патрабаванням заканадаўства, а таксама прыняты рашэнні аб актуалізацыі лакальных прававых актаў. На пасяджэнні зацверджаны стратэгічна значныя дакументы: Стратэгія развіцця ІТ ААТ «ААБ Беларусбанк» і Стратэгія па кіраванні кіберрызыкай у ААТ «ААБ Беларусбанк».
У рамках пасяджэння зацверджана справаздача аб выкананні плана работы дэпартамента ўнутранага аўдыту за 2020 год. Таксама Наглядальным саветам разгледжана кіраўніцкая справаздачнасць аб эфектыўнасці сістэмы ўзнагароджанняў і кампенсацый па выніках 2020 года.
Наглядальным саветам узгоднены склад прадстаўнікоў банка ў Наглядальных саветах даччыных і замежных таварыствах, а таксама прыняты рашэнні аб аказанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.
У рэжыме відэаканферэнцыі 04.03.2021 таксама адбылося пасяджэнне Наглядальнага савета. Прынята рашэнне аб вызваленні з пасады намесніка Старшыні Праўлення і спынення паўнамоцтваў члена Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Ягорава А.А. у сувязі са звальненнем для далейшай працы ў ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь». Апошні дзень ажыццяўлення названых паўнамоцтваў - 05.03.2021.