Навіны банка і прэс-рэлізы
24.12.2020

Пасяджэнне Наглядальнага савета 18.12.2020

Чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета банка адбылося 18.12.2020 у рэжыме відэаканферэнцыі.

Наглядальным саветам зацверджаны: Інвестыцыйная праграма, смета даходаў і расходаў, план работы дэпартамента ўнутранага аўдыту на 2021 год, змяненні ў Стратэгію развіцця банка на 2018–2021 гады.

У рамках пасяджэння разгледжана пытанне аб стварэнні таварыства ўласнікаў і ўдзеле ў ім банка, прынята рашэнне аб продажы прыналежнага на праве ўласнасці банку аб’екта нерухомасці.

Наглядальным саветам прынята рашэнне аб правядзенні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў банка 05.01.2021.

На пасяджэнні разгледжаны дадатковыя ключавыя паказчыкі эфектыўнасці членаў Праўлення банка на 2021 год і кадравае пытанне.

Таксама Наглядальным саветам прыняты рашэнні аб аказанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!