Чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета банка адбылося 10.07.2020 у рэжыме відэаканферэнцыі.
На пасяджэнні разгледжаны і зацверджаны План мерапрыемстваў па рэалізацыі рэкамендацый па выніках аўдыту гадавой індывідуальнай і кансалідаванай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці банка за 2019 год, праведзенага аўдытарскай кампаніяй ТАА «Эрнст энд Янг».
Наглядальным саветам разгледжана кадравае пытанне ў частцы падаўжэння паўнамоцтваў аднаго з топ-менеджараў банка.
У рамках пасяджэння Наглядальным саветам прыняты рашэнні аб продажы будынка, размешчанага ў г. Мінску, і аб ануляванні аблігацый банка 235-237 выпускаў для фізічных асоб.
Наглядальным саветам разгледжана справаздача аб аказанні банкам бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў II квартале 2020 года. У сувязі з перадачай адпаведных паўнамоцтваў у кампетэнцыю Наглядальнага савета прыняты шэраг рашэнняў аб аказанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.
Рашэннем Наглядальнага савета зацверджаны дапаўненні ў лакальныя прававыя акты па напрамку кадравай палітыкі і новая рэдакцыя пераліку работнікаў, якія прымаюць рызыкі.