Навіны банка і прэс-рэлізы
01.04.2020

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» (прэс-рэліз)

У Галаўным офісе банка 20.03.2020 прайшло чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета.

Наглядальны савет даў рэкамендацыі Агульнаму сходу акцыянераў зацвердзіць справаздачу праўлення банка аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці (гадавая справаздача), гадавую індывідуальную бухгалтарскую (фінансавую) справаздачнасць банка за 2019 год, а таксама рэкамендацыі па размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за мінулы год і аб нарматывах размеркавання прыбытку на 2020 год.

Таксама былі разгледжаны справаздачы за 2019 год: аб ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця банка, аб рэалізацыі Стратэгіі па кіраванні нерухомасцю, аб выніках выканання каштарысу даходаў і расходаў банка, аб ходзе рэалізацыі Інфармацыйнай палітыкі банка.

Прымаючы пад увагу аб'ектыўную неабходнасць актуалізацыі дзеючага Стратэгічнага плана развіцця банка на 2018-2020 гады, Наглядальным саветам прынята рашэнне ўнесці асобныя змяненні ў Стратэгію развіцця банка.

На пасяджэнні зацверджана справаздача службовай асобы, адказнай за кіраванне рызыкамі, і талерантнасць да ўласцівых банку рызык. Работа па арганізацыі сістэмы кіравання рызыкамі ў банку прызнана здавальняючай і адпаведнай аб'ёмам і маштабам дзейнасці банка.

Наглядальным саветам разгледжаны і прызнаны дастатковымі прымаемыя меры па ўдасканаленні сістэмы ўнутранага кантролю (з улікам вынікаў праверак службы ўнутранага аўдыту па выніках 2019 года) і па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці службы ўнутранага аўдыту ў рамках дзеючай сістэмы ўнутранага кантролю ў банку і банкаўскім холдынгу.

Наглядальным саветам прынята рашэнне аб уступленні банка ў склад членаў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, аб эмісіі новага выпуску аблігацый банка для юрыдычных асоб і ўдакладнены пытанні правядзення гадавога Агульнага сходу акцыянераў банка.

Зацверджана справаздача аб эфектыўнасці дзейнасці выканаўчых органаў банка па выніках 2019 года, разгледжаны вынікі ацэнкі эфектыўнасці працы Наглядальнага савета і яго членаў, вынікі самаацэнкі незалежных дырэктараў і вынікі працы камітэтаў пры Наглядальным савеце за справаздачны год.

Наглядальным саветам зацверджаны План мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці працы Наглядальнага савета і камітэтаў пры Наглядальным савеце на 2020 год.

Дадзена рэкамендацыя Агульнаму сходу акцыянераў прызнаць працу Наглядальнага савета, у тым ліку незалежных дырэктараў, здавальняючай. Таксама прынята рашэнне прызнаць дзейнасць камітэтаў пры Наглядальным савеце здавальняючай.

Гадавы агульны сход акцыянераў банка адбыўся 27 сакавіка 2020 года. Рэкамендацыі Наглядальнага савета ўлічаны, па ўсіх пытаннях парадку дня прыняты станоўчыя рашэнні. Сходам выбраны склад Наглядальнага савета банка, Рэвізійнай камісіі і Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі. Старшынёй Наглядальнага савета прызначаны Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой, намеснікамі старшыні Наглядальнага савета - Першы намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў, намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч.