У галаўным офісе ААТ «ААБ Беларусбанк» 17 мая 2019 года адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета.
Наглядальным саветам разгледжана інфармацыя аб выніках работы банка і ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця банка за студзень-сакавік 2019 года.
Таксама Наглядальным саветам адобрана справаздача аб карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці за 2018 год, заслухана справаздача аб аказанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі фізічным і юрыдычным асобам у I квартале 2019 года, разгледжаны пытанні новых форм навучання топ-менеджменту банка.
Акрамя таго, Наглядальным саветам зацверджаны змяненні ў эмісійныя дакументы аблігацый банка, дапаўненні да лакальных нарматыўных прававых актаў і змяненні ў склад кіраўніцкай справаздачнасці аб дзейнасці банка.