Навіны банка і прэс-рэлізы
28.12.2018

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 19.12.2018 (прэс-рэліз)

У Галаўным офісе Банка 19 снежня 2018 года адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета.

На пасяджэнні зацверджаны Інвестыцыйная праграма, каштарыс даходаў i расходаў Банка на 2019 год, справаздача дэпартамента ўнутранага аўдыту за 2018 год і план яго працы на будучы перыяд.

Наглядальным саветам разгледжана інфармацыя аб адпаведнасці лакальных нарматыўных прававых актаў Банка, якія рэгулююць сістэму карпаратыўнага кіравання, ўнутранага кантролю, кіравання рызыкамі ўстаноўленым патрабаванням заканадаўства, зацверджаны Парадак вызначэння ўзроўню стану сістэмы ўнутранага кантролю ў Банку і ўнесены іншыя дапаўненні да лакальных нарматыўных прававых актаў.

Таксама Наглядальным саветам узгоднены крытэрыі і падыходы ў частцы распрацоўкі лакальнага нарматыўнага прававога акта па пытаннях рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2018 № 200 і прынята рашэнне аб скліканні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў Банка.