Навіны банка і прэс-рэлізы
13.12.2018

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 30.11.2018 (прэс-рэліз)

30 лістапада 2018 года ў Галаўным офісе Банка адбылося пасяджэнне Наглядальнага савета.

Наглядальным саветам разгледжана пытанне аб рабоце Банка з праблемнай запазычанасцю карпаратыўных кліентаў, зацверджана новая рэдакцыя кадравай палітыкі ААТ «ААБ Беларусбанк» і прыняты Дадатак да Кодэкса прафесіянальнай этыкі работніка банкаўскага холдынгу.

Таксама Наглядальным саветам унесены змяненні ў эмісійныя дакументы аблігацый Банка і прыняты рашэнні па іншых арганізацыйных пытаннях.