16 жніўня 2018 года адбылося пасяджэнне Наглядальнага савета, на якім былі разгледжаны вынікі працы Банка і інфармацыя пра ход рэалізацыі Стратэгіі развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2018-2020 гады за студзень-чэрвень 2018 года.
Наглядальны савет зацвердзіў справаздачу службовай асобы, адказнай за кіраванне рызыкамі, а таксама прызнаў работу па арганізацыі сістэмы кіравання рызыкамі ў Банку здавальняючай і адпаведнай маштабам дзейнасці Банка.
Прынята рашэнне аб эмісіі аблігацый Банка для юрыдычных асоб.