22 сакавіка 2018 года адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета.
На пасяджэнні Наглядальным саветам рэкамендавана Агульнаму сходу акцыянераў зацвердзіць гадавую справаздачу аб выніках работы Банка ў 2017 годзе. Разгледжаны інфармацыя аб выніках выканання каштарыса даходаў і расходаў Банка за 2017 год, справаздача аб ходзе рэалізацыі ў 2017 годзе Стратэгіі развіцця Банка на 2015-2017 гады.
Наглядальны савет рэкамендаваў Агульнаму сходу акцыянераў зацвердзіць гадавую індывідуальную бухгалтарскую (фінансавую) справаздачнасць Банка за 2017 год, а таксама памеры дывідэндаў за 2017 год і тэрмін іх выплаты.
Наглядальным саветам зацверджана справаздача аб эфектыўнасці дзейнасці выканаўчых органаў Банка па выніках 2017 года.
На пасяджэнні зацверджаны шэраг лакальных нарматыўных прававых актаў для рэалізацыі новых патрабаванняў заканадаўства да сістэмы ўзнагароджанняў i кампенсацый у Банку, прынята рашэнне аб скліканні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў Банка.