12 сакавіка 2018 года адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета.
На пасяджэнні разгледжана пытанне аб эфектыўнасці кіравання нерухомасцю Банка.
Наглядальны савет зацвердзіў справаздачу службовай асобы, адказнай за кіраванне рызыкамі ў Банку і банкаўскім холдынгу, справаздачу службовай асобы, адказнай за ўнутраны кантроль у Банку і банкаўскім холдынгу, паказчык талерантнасці да ўласцівых Банку рызык на 2018 год. Таксама былі вызначаны меры па ўдасканаленні сістэмы ўнутранага кантролю.
Наглядальны савет заслухаў інфармацыю аб эфектыўнасці інвестыцый Банка ў статутныя фонды даччыных прадпрыемстваў і планах іх развіцця, аб працы пастаянных прадстаўнікоў Банка ў Наглядальных саветах даччыных кампаній.
На пасяджэнні падведзены вынікі працы камітэтаў пры Наглядальным савеце Банка за 2017 год, ацэнена праца Наглядальнага савета і яго членаў, Карпаратыўнага сакратара.