ПАСЯДЖЭННЕ НАГЛЯДАЛЬНАГА САВЕТА ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» 13.10.2017 (ПРЭС-РЭЛІЗ)

13 кастрычніка 2017 года адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета.

На пасяджэнні зацверджана Стратэгія развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2018-2020 гг.

Наглядальным саветам выбрана і зацверджана аўдытарская арганізацыя для правядзення абавязковага аўдыту дакладнасці гадавой індывідуальнай і кансалідаванай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці Банка і банкаўскага холдынгу за 2017, 2018, 2019 гады.

Прадоўжаны паўнамоцтвы Карпаратыўнага сакратара.

Прынята рашэнне аб скліканні вочнага і завочнага пазачарговых Агульных сходаў акцыянераў Банка ААТ «ААБ Беларусбанк».