Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк" зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў 27.10.1995 за нумарам - 100325912.
ААТ "ААБ Беларусбанк" - буйнейшая ўніверсальная фінансава-крэдытная ўстанова краіны, якая прапануе сваім кліентам больш за 100 відаў банкаўскіх паслуг і прадуктаў, у тым ліку па разлікова-касавым абслугоўванні, крэдытаванні, дэпазітных аперацыях, лізінгу, факторынгу, інкасацыі, міжнародных і міжбанкаўскіх разліках , валютна-абменных і канверсійных аперацыях, аперацыях з банкаўскімі картамі, кансалтынгавыя і дэпазітарныя паслугі.
ААТ "ААБ Беларусбанк" здзяйсняе сваю дзейнасць на ападставе наступных ліцэнзій:
Ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці № 1 ад 11.01.2019г., выдадзеная Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
Выдадзена на ажыццяўленне наступных банкаўскіх аперацый:
- прыцягненне грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты);
- размяшчэнне прыцягнутых грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты) ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці;
- адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных і юрыдычных асоб;
- адкрыццё і вядзенне рахункаў у каштоўных металах;
- ажыццяўленне разліковага і касавага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-карэспандэнтаў;
- валютна-абменныя аперацыі;
- купля-продаж каштоўных металаў і каштоўных камянёў у выпадках, прадугледжаных Нацыянальным банкам;
- прыцягненне і размяшчэнне каштоўных металаў ва ўклады (дэпазіты) фізічных і юрыдычных асоб;
- выдача банкаўскіх гарантый;
- давернае кіраванне грашовымі сродкамі па дагаворы давернага кіравання грашовымі сродкамі;
- інкасацыя наяўных грашовых сродкаў, каштоўных металаў і іншых каштоўнасцей;
- выпуск у абарачэнне(эмісія) банкаўскіх плацежных картак;
- выпуск у абарачэнне(эмісія) электронных грошай;
- выдача каштоўных папер,якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне іх на рахункі;
- фінансаванне пад уступку грашовага патрабавання (факторынг);
- прадастаўленне фізічным і юрыдычным асобам спецыяльных памяшканняў або сейфаў, якія ў іх знаходзяцца, для банкаўскага захоўвання дакументаў і каштоўнасцей (грашовых сродкаў, каштоўных папер, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і інш.);
- перавозка наяўных грашовых сродкаў, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і іншых каштоўнасцей паміж банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі,іх адасобленымі і структурными падраздзяленнямі, а таксама дастаўка такіх каштоўнасцей кліентам банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый.