Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 18, паведамляе, што на агульным сходзе акцыянераў, які адбыўся 27 сакавіка 2020 года, прынята рашэнне аб выплаце дывідэндаў па акцыях Банка ў памеры:
па прывілеяваных акцыях 1 тыпу – 0,64 руб. на адну акцыю;
па прывілеяваных акцыях 2 тыпу – 0,50 руб. на адну акцыю;
па простых (звычайных) акцыях – 0,003318 руб. на адну акцыю.
Тэрмін выплаты дывідэндаў на акцыі Банка усталяваны не пазней за 20 красавіка 2020 года. Выплата дывідэндаў акцыянерам, як юрыдычным, так і фізічным асобам, ажыццяўляецца аднаразова ў безнаяўным парадку шляхам іх пералічэння на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, рахункі па ўліку ўкладаў (дэпазітаў) акцыянераў, адкрытыя ў Банку і (або) ў іншых банках Рэспублікі Беларусь.