Інфармацыя аб эмісіі ААТ "ААБ Беларусбанк" аблігацый 215 - 216 выпускаў

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» (месцазнаходжанне: 220089, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 18) інфармуе аб эмісіі новых выпускаў бездакументарных аблігацый банка 215 - 216 выпускаў для фізічных асоб. Аблігацыі зарэгістрававаны Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь 23.05.2017.
Агульны аб’ём эмісіі аблігацый - 30 млн. долараў ЗША і 20 млн. еўра, дата пачатку размяшчэння - 01.06.2017, размяшчэнне ажыццяўляецца ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк», дата пачатку пагашэння - 01.06.2019.