Адказы на часта задаваемыя пытанні акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк»

Хто мае права на атрыманне дывідэндаў

Акцыянер, які валодае акцыямі банка на дату фарміравання рэестра акцыянераў.

Дата фарміравання рэестра вызначаецца Наглядальным саветам.

Як і калі выплачваюцца дывідэнды

Дывідэнды пералічваюцца на банкаўскія рахункі акцыянераў у безнаяўным парадку.

Дата выплаты дывідэндаў устанаўліваецца сходам акцыянераў.

Дывідэнды па прывілеяваных акцыях выплачваюцца не пазней за 22-е чысло месяца, наступнага за месяцам, у якім акцыянерам абвешчана дата выплаты дывідэндаў. Як правіла, дывідэнды выплачваюцца штогод не пазней за 22 красавіка.

Як устанаўліваецца памер дывідэндаў

 

Рашэнне аб памеры дывідэндаў прымае Агульны сход акцыянераў па рэкамендацыі Наглядальнага савета.

Статутам банка вызначаны мінімальны памер па прывілеяваных акцыях:

- першага тыпу – палова ад намінальнага кошту акцыі;
- другога тыпу – стаўка рэфінансавання НБ РБ ад наміналу акцыі.

Гісторыю дывідэндных выплат за папярэднія гады можна паглядзець у раздзеле «Акцыянерам і інвестарам».

Якая доля чыстага прыбытку ідзе на выплату дывідэндаў?

 

Нарматывы размеркавання прыбытку, у там ліку ў фонд дывідэндаў, устанаўліваюцца рашэннем сходу акцыянераў.

Пры гэтым у адпаведнасці з Дывідэнднай палітыкай на прывілеяваныя акцыі можа быць накіравана не больш за 1 % чыстага прыбытку банка.

Якія правы маюць акцыянеры?

У чым адрозненне простых акцый, прывілеяваных акцый першага і другога тыпу ?

Акцыянеры-ўладальнікі простых (звычайных) акцый банка маюць права на:

  • атрыманне часткі прыбытку банка ў выглядзе дывідэндаў;
  • атрыманне ў выпадку ліквідацыі банка часткі маёмасці, якая застаецца пасля разлікаў з крэдыторамі, або яе кошту;
  • удзел у Агульным сходзе акцыянераў банка з правам голасу.

Акцыянеры-ўладальнікі прывілеяваных акцый банка першага тыпу маюць права на:

  • атрыманне часткі прыбытку банка ў выглядзе дывідэндаў у памеры паловы ад намінальнага кошту акцый;
  • атрыманне ў выпадку ліквідацыі банка кошту маёмасці або часткі маёмасці, якая застаецца пасля разлікаў з крэдыторамі, у памеры намінальнага кошту акцый;
  • на ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў банка з правам голасу ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам і статутам банка.

Акцыянеры – уладальнікі правілеяваных акцый Банка другога тыпу маюць права на:

  • атрыманне часткі прыбытку Банка ў выглядзе дывідэндаў у памеры дзеючай на момант прыняцця рашэння аб выплаце дывідэндаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад намінальнага кошту акцыі;
  • атрыманне ў выпадку ліквідацыі Банка кошту маёмасці або часткі маёмасці, якая застаецца пасля разлікаў з крэдыторамі, у памеры намінальнага кошту акцый;
  • удзел у Агульным сходзе акцыянераў Банка з правам голасу ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам і статутам банка.

Выплата дывідэндаў, а таксама размеркаванне маёмасці паміж акцыянерамі – уладальнікамі прывілеяваных акцый ажыццяўляецца ў першую чаргу – уладальнікам прывілеяваных акцый першага тыпу, у другую чаргу – уладальнікам прывілеяваных акцый другога тыпу.

Хто мае права на ўдзел у сходзе акцыянераў

Акцыянер, які валодае акцыямі банка на дату фарміравання рэестра, вызначаную Наглядальным саветам банка. Пры гэтым правам голасу па ўсіх пытаннях, унесеных на разгляд сходу акцыянераў, валодаюць уладальнікі простых акцый. Прывілеяваныя акцыі, як правіла, права голасу не маюць (за выключэннем устаноўленых заканадаўствам і статутам асобных выпадкаў).

Як прыняць удзел у сходзе акцыянераў?

 

 

Існуе некалькі спосабаў удзельнічаць у сходзе акцыянераў:

  1. Прысутнічаць на сходзе ў дзень яго правядзення асабіста або праз прадстаўніка, паўнамоцтвы якога адпаведным чынам засведчаны (пры правядзенні сходу ў вочнай або змешанай форме);
  2. Накіраваць у банк сканкопіі запоўненых бюлетэняў для галасавання на е-mail: stockholder@belarusbank.by або по факсе 8 017 309 14 12, арыгіналы – паштовай сувяззю на адрас: 220089, г.Мінск, пр.Дзяржынскага, 18, каб. 415 (пры правядзенні сходу ў завочнай або змешанай форме).

У якіх выпадках уладальнікі прывілеяваных акцый маюць права голасу на сходзе акцыянераў?

Пры прыняцці рашэнняў аб рэарганізацыі і ліквідацыі банка, аб унясенні ў статут банка змяненняў і (або) дапаўненняў, якія абмяжоўваюць іх правы.

У выпадку, калі на сходзе акцыянераў банка было прынята рашэнне аб нявыплаце дывідэндаў па прывілеяваных акцыях (або аб няпоўнай выплаце або рашэнне аб выплаце дывідэндаў не было прынята) уладальнікі прывілеяваных акцый могуць удзельнічаць у далейшых сходах акцыянераў з правам голасу да моманту выплаты дывідэндаў у поўным аб’ёме.

Акрамя ўдзелу ў сходзе і атрымання дывідэндаў, якія яшчэ правы ёсць у акцыянераў

Акцыянеры-фізічныя асобы маюць права на пазачарговае абслугоўванне ў банку (пры прад’яўленні карткі акцыянера).

Як атрымаць картку акцыянера

Запоўніць заяву і разам са сканкопіяй фота даслаць на е-mail: stockholder@belarusbank.by.

Картка акцыянера будзе накіравана Вам па пошце.

Як рэгулярна атрымліваць інфармацыю для акцыянераў?

Актуальная інфармацыя рэгулярна размяшчаецца на сайце belarusbank.by у раздзеле «Інвестарам і акцыянерам».

На сайце ёсць магчымасць падпісацца на абнаўленні адпаведнага раздзелу і ўся публікуемая інфармацыя будзе накіроўвацца Вам на e-mail.

Якія падаткі неабходна плаціць за даходы па акцыях рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь?

 

 

Даходы фізічных асоб абкладаюцца падаходным падаткам па стаўцы 13%:

- ад сумы дывідэндаў па акцыях;

- ад даходаў, атрыманых ад продажу акцый (калі акцыі адчужаюцца раней за тры гады з даты іх набыцця). Падаткаабкладаемая база – розніца паміж даходам ад продажу акцый і іх коштам пры набыцці.

Асаблівасці вызначэння падатковай базы адлюстраваны ў артыкуле 202 НК РБ.

Банк выступае ў ролі падатковага агента.

 

Даходы юрыдычных асоб абкладаюцца падаткам на прыбытак:

па дывідэндах у памеры 12 % (утрымліваецца і пералічваецца ў бюджэт банкам);

пры рэалізацыі акцый у памеры - 18 %.

Чаму мне не пералічаны дывідэнды па акцыях?

 

Часцей за ўсё дывідэнды не залічваюцца на рахунак з-за таго, што ў рэестры акцыянераў пазначаны неактуальныя банкаўскія рэквізіты.

Згодна з дэпазітарным дагаворам, дэпанент абавязваецца не пазней за дзесяць рабочых дзён з моманта змянення даных, якія ўтрымліваюцца ў анкеце, прадастаўляць дэпазітарыю праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг» або на папяровым носьбіце (асабіста, паштовым адпраўленнем):

заява на змяненне анкетных даных, якія ўтрымліваюцца ў анкеце дэпанента;

копію дакумента, які пацвярджае пазначаныя ў заяве змяненні.

Як унесці змяненні ў рэестр акцыянераў?

 

Пры змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, банкаўскіх рэквізітаў для атрымання дывідэндаў неабходна запоўніць заяву, прыкласці копію дакумента, які пацвярджае змяненні,  і накіраваць на адрас: 220089, г.Мінск, пр.Дзяржынскага, 18, дэпазітарый ААТ «ААБ Беларусбанк», або звярнуцца ў дэпазітарны офіс банка.

Пры наведванні дэпазітарнага цэнтра вазьміце з сабой:

  • дакумент, які сведчыць асобу,
  • інфармацыю аб банкаўскіх рэквізітах для пераліку дывідэндаў па акцыях банка.

Як і дзе купіць/прадаць акцыі Беларусбанка?

 

 

Акцыі Беларусбанка можна купіць/прадаць на БВФБ, звярнуўшыся для заключэння біржавай здзелкі да прафудзельніка рынку каштоўных папер, у т.л. у УП «АСБ Брокер», якое ўваходзіць у склад холдынгу Беларусбанка.

Звяртаем увагу, што інвестыцыі ў каштоўныя паперы, у тым ліку ў акцыі, звязаны з высокай ступенню рызыкі. Цана акцый на другасным рынку складаецца пад уплывам попыту і прапановы і залежыць ад цэлага шэрагу фактараў. Банк і брокер не нясуць адказнасць за вынікі інвестыцыйных рашэнняў кліента.

Хачу падарыць акцыі Беларусбанка. Як гэта зрабіць?

Акцыі можна падарыць бацькам, дзецям, усынавіцелям, усыноўленым, мужу (жонцы), бацькам мужа (жонкі), родным братам і сёстрам, унукам, бабулі, дзядулі  (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2006 г. N 277 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер»).

Для рэгістрацыі дагавору дарэння неабходна звярнуцца да прафудзельніка рынку каштоўных папер, у т.л. у дэпазітарны офіс банка.

Дзе можна паглядзець рыначны кошт акцый Беларусбанка?

Афіцыйныя рыначныя каціроўкі акцый Беларусбанка (пры іх наяўнасці) пазначаны на сайце БВФБ.

 

Як атрымаць маёмасны вылік па выплачаных дывідэндах?

Адправіць заяву на e-mail stockholder@belarusbank.by.

Хачу запоўніць падатковую дэкларацыю. Як атрымаць для яе даведку па выплачаных дывідэндах?

Адправіць заяву на e-mail stockholder@belarusbank.by або звярнуцца ў дэпазітарны офіс банка.

 

Як даведацца, куды выплачваюцца дывідэнды, і калі не выплачваюцца, то чаму?

Адправіць заяву на e-mail stockholder@belarusbank.by або звярнуцца ў дэпазітарны офіс банка.

 

Хачу прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка, куды звярнуцца?

Прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта можа любы манарытарны акцыянер банка, папярэдне паведаміўшы аб жаданні прысутнічаць на пасяджэнні Старшыні Камітэта.

Ці можна перавесці простыя (звычайныя) акцыі банка ў прывілеяваныя?

Рашэннем пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў банка 15.11.2021 (пратакол № 8) адменены рашэнні Агульнага сходу акцыянераў, якія раней рэгламентавалі парадак пераводу (змянення катэгорыі/тыпу) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк». У сувязі з гэтым перавод простых (звычайных) акцый у прывілеяваныя не ажыццяўляецца.