СПОСАБЫ АПЛАТЫ
простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» па дагаворы куплі-продажу, заключаным у дэпазітарным офісе:
- М-банкінг
- Інтэрнэт-банкінг
- Інфакіёск
- Каса падраздзялення банка, у якім размешчаны дэпазітарны офіс
Камісіі за плацеж адсутнічаюць
-
Аплата акцый па дагаворы з дапамогай дадатку «М-банкінг»
Крок 1 – Зайсці ў раздзел «Плацяжы і пераводы» дадатку
Крок 2 - Выбраць аперацыю «Пераводы па рэквізітах»
Крок 3 – Запоўніць палі наступнай інфармацыяй:
- ПІІ плацельшчыка - увесці ПІІ асобы, якая набывае акцыі
- УНП плацельшчыка - поле не абавязковае да запаўнення
- Адрас плацельшчыка - поле не абавязковае да запаўнення
- Атрымальнік - ААБ Беларусбанк
- УНП атрымальніка - 100325912
- Рахунак атрымальніка (IBAN) - BY10AKBB38110000003540000000
- БІК банка атрымальніка - AKBBBY2X
- Код прызначэння плацяжу - 000
- Прызначэнне - увесці нумар і дату дагавору, пазначаныя ў пасведчанні аб заключэнні дагавору куплі-продажу, якое прадаставіць супрацоўнік дэпазітарнага офіса пры заключэнні дагавору
- Сума - увесці суму згодна з дагаворам
Крок 4 - Націснуць кнопку «Далей»
Пры паспяховым завяршэнні аперацыі чэк можна накіраваць на асабістую электронную паштовую скрыню
-
Аплата акцый па дагаворы ў сістэме Інтэрнэт-банкінг
Крок 1 – Зайсці ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг»
Крок 2 – Выбраць у меню «Рахункі» закладку «Каштоўныя паперы / Аплата па дагаворах, заключаных ва ўстановах банка»
Націснуць кнопку «Новы плацеж»Крок 3 - Выбраць плацежную карту, з якой будзе здзейснены плацеж
Крок 4 - Запоўніць параметр «Даныя плацяжу»:
- увесці ПІІ асобы, якая набывае акцыі Банка
- увесці нумар і дату дагавору, пазначаныя ў пасведчанні аб заключэнні дагавору куплі-продажу, якое прадаставіць супрацоўнік дэпазітарнага офіса пры заключэнні дагавору
- увесці суму згодна з дагаворам
- націснуць кнопку «Прадоўжыць»
Крок 5 - Праверыць уведзеную інфармацыю і націснуць кнопку «Аплаціць»
Пры паспяховым завяршэнні аперацыі на экране адлюструецца чэк, які можна надрукаваць або накіраваць на асабістую электронную паштовую скрыню
-
Аплата акцый па дагаворы праз інфакіёск
Крок 1 - Выбраць закладку «Плацяжы»
Крок 2 – У спісе плацяжоў выбраць «Аплата паслуг банка»
Націснуць на кнопку «Далей»Крок 3 - Выбраць плацеж «Набыццё акцый банка»
Націснуць на кнопку «Далей»Крок 4 – Увесці нумар і дату дагавору, пазначаныя ў пасведчанні аб заключэнні дагавору куплі-продажу, якое прадаставіць супрацоўнік дэпазітарнага офіса пры заключэнні дагавору
Націснуць на кнопку «Далей»Крок 5 – Увесці прозвішча і ініцыялы асобы, якая набывае акцыі.
Націснуць на кнопку «Далей»Крок 6 - Увесці суму згодна з дагаворам
Націснуць на кнопку «Далей»Пры паспяховым завяршэнні аперацыі на экране адлюструецца чэк, які можна надрукаваць або накіраваць на асабістую электронную паштовую скрыню
-
Для аплаты акцый па дагаворы ў касе неабходна прадаставіць спецыялісту па продажы рознічных банкаўскіх паслуг пасведчанне аб заключэнні дагавору куплі-продажу, якое прадставіць супрацоўнік дэпазітарнага офіса пры заключэнні дагавору.