У Галаўным офісе банка 08 красавіка 2024 года адбылося пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
У адпаведнасці з зацверджаным парадкам дня на пасяджэнні былі выбраны Старшыня Камітэта і прызначаны сакратар Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка.
Членамі Камітэта абмяркоўваўся праект і ўнесены прапановы ў План пасяджэнняў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка на новы справаздачны перыяд красавік 2024 - сакавік 2025 гг.
Камітэтам было разгледжана пытанне аказання акцыянерам банка – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і непаўналетнім вязням фашысцкіх лагераў бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі да Дня Перамогі 9 мая.
Кантактныя тэлефоны:
+375 29 630 35 06 – старшыня Камітэта Белахвостаў Уладзімір Максімавіч;
+375 17 309 04 08 – сакратар Камітэта Ганна Васільеўна.