У Галаўным офісе банка 20 сакавіка 2024 года адбылося пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
На пасяджэнні члены Камітэта абмеркавалі інфармацыю аб актуальнасці Дывідэнднай палітыкі; разгледзелі інфармацыю аб мерапрыемствах па падрыхтоўцы да правядзення гадавога Агульнага сходу акцыянераў банка 28.03.2024; аб рэкамендуемым памеры дывідэндаў за 2023 год па прывілеяваных акцыях банка.
Члены камітэта рэкамендавалі кандыдатаў у склад Камітэта для выбрання на гадавым Агульным сходзе акцыянераў на новы справаздачны перыяд.
Таксама Камітэтам зацверджана справаздача аб выніках работы Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка за 2023 год.
Кантактныя тэлефоны:
- +375 29 336 93 63 – старшыня Камітэта Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч;
- +375 17 309 04 08 – сакратар Камітэта Ганна Васільеўна.