Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, інфармуе, што 20 сакавіка 2024 года ў 10 г. 30 мін. запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з парадкам дня:
- Аб выніках прапрацоўкі Банкам пытання актуалізацыі Дывідэнднай палітыкі і аднаўленні механізму пераводу простых (звычайных) акцый у прывілеяваныя
- Аб арганізацыйных пытаннях правядзення гадавога Агульнага сходу акцыянераў банка
- Аб рэкамендаваным памеры дывідэндаў па прывілеяваных акцыях банка за 2023 год
- Аб кандыдатах у члены Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка на чарговы справаздачны перыяд і выніках іх інтэрв’ю
- Аб справаздачы аб выніках працы Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка.
Дадатковую інфармацыю аб пасяджэнні Камітэта можна атрымаць па тэлефонах:
- +375 29 336 93 63 – Старшыня Камітэта Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч;
- +375 17 309 04 08 – сакратар Камітэта Ганна Васільеўна.