Навіны для акцыянераў
12.01.2024

Аб кандыдатурах у члены Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка

Паважаныя акцыянеры!

Паведамляем аб магчымасці ўнясення прапаноў па кандыдатурах для выбрання ў члены камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка (далей - Камітэт).

Кожны мінарытарны акцыянер банка можа прапанаваць сваю кандыдатуру ў якасці кандыдата ў члены Камітэта шляхам накіравання (з дапамогай сродкаў тэлекамунікацый або паштовай сувязі, або дастаўкай нарачна) пісьмовага звароту ў адрас банка, які павінен утрымліваць дастатковыя звесткі пра кандыдата (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, дата і месца нараджэння, атрыманая адукацыя, прафесійны вопыт, месца працы і займаемая пасада, месца жыхарства і кантактны тэлефон, іншыя звесткі, якія кандыдат палічыць неабходнымі паведаміць).

Прапановы аб вылучэнні кандыдатаў у члены Камітэта могуць быць з іх згоды ўнесены іншым мінарытарным акцыянерам (мінарытарнымі акцыянерамі) у аналагічным парадку, пры гэтым прапанова аб вылучэнні кандыдата павінна быць падпісана мінарытарнымі акцыянерамі, якія прапануюць кандыдатуру, з прыкладаннем пісьмовай згоды вылучаемага кандыдата.

Членам Камітэта не можа з’яўляцца работнік і (або) член Савета дырэктараў (Наглядальнага савета) іншага банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер, за выключэннем работнікаў ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і прадпрыемстваў банкаўскага холдынгу.

Прапанова мінарытарнага акцыянера павінна паступіць у банк не пазней за 60 дзён з пачатку года, наступнага за справаздачным.

Пісьмовы зварот можна накіраваць:

  • з дапамогай паштовай сувязі на адрас: 220089, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 18, каб.415 або прывезці ў Галаўны офіс па адрасе: г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 18 і пакінуць у скрыні "для пісем";
  • сканкопіі на e-mail stockholder@belarusbank.by з наступнай дасылкай/дастаўкай арыгіналаў.

Кантактны тэлефон: +375 17 309 04 08.