Навіны для акцыянераў
30.11.2023

Аб сустрэчы з акцыянерамі банка 08.12.2023 у 10:00

Паважаныя акцыянеры!

Запрашаем вас на традыцыйную сустрэчу акцыянераў банка.

Сустрэча адбудзецца 8 снежня 2023 года (пятніца) у 10.00 па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, 5-ы паверх, актавая зала.

У ходзе сустрэчы будуць агучаны вынікі дзейнасці банка за 10 месяцаў 2023 года і папярэднія вынікі працы Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ў 2023 годзе. Таксама вы зможаце задаць пытанні аб прадуктах і паслугах банка.

Для ўдзелу неабходна мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу.

Чакаем вас!