Навіны для акцыянераў
10.11.2023

Завершаны прыём заяў аб пераводзе акцый

Беларусбанк інфармуе, што 01.11.2023 завершаны прыём ад акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» заяў аб пераводзе (змяненні катэгорыі) простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» у прывілеяваныя акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк» другога тыпу ў адпаведнасці з рашэннем пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў банка ад 24.08.2023.

У цяперашні час ажыццяўляюцца прадугледжаныя заканадаўствам дзеянні па  змяненні катэгорый акцый. Завяршэнне ўсіх неабходных працэдур чакаецца ў лютым 2024 года.