Навіны для акцыянераў
13.10.2023

Вынікі пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў 10.10.2023

Пазачарговы Агульны сход акцыянераў банка ў завочнай форме адбыўся 10 кастрычніка 2023 года з парадкам дня:

  1. Аб выбранні членаў Наглядальнага савета Банка.
  2. Аб унясенні змянення ў Рэгламент ацэнкі кандыдатаў у члены Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».

Прагаласавала 99,41% (54 787 135 251 голас) ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голаса.

Па першым пытанні парадку прынята рашэнне аб выбранні Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» у колькасці 8 чалавек.

Па другім пытанні парадку дня прынята рашэнне аб унясенні змяненняў у Рэгламент ацэнкі кандыдатаў у члены Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».