Навіны банка і прэс-рэлізы
25.08.2023

Беларусбанк ажыццяўляе перавод (змяненне катэгорыі) простых (звычайных) акцый банка ў прывілеяваныя акцыі

Беларусбанк інфармуе аб прыняцці 24.08.2023 пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка рашэння аб пераводзе (змяненні катэгорыі) простых (звычайных) акцый, набытых акцыянерамі – фізічнымі асобамі да 01.08.2023, у прывілеяваныя акцыі банка другога тыпу.

Акцыянеры, якія жадаюць ажыццявіць перавод (змяненне катэгорыі) простых (звычайных) акцый у прывілеяваныя акцыі банка, могуць аформіць заяву на перавод непасрэдна ў дэпазітарных офісах банка, з дапамогай паштовай сувязі або электроннай пошты (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дасылкай арыгінала заявы на адрас: 220089, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 18.

Заявы прадастаўляюцца да 01.11.2023. Звяртаем увагу, што акцыянеры, якія падалі заявы на перавод і ўлічваюць акцыі ў іншых дэпазітарыях, абавязаны ў 10-ці дзённы тэрмін перавесці такія акцыі ў дэпазітарый банка. У выпадку невыканання гэтай умовы заява на перавод анулюецца.

Аддзел камунікацый