Навіны для акцыянераў
18.04.2023

Аб даце выплаты дывідэндаў па акцыях

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» паведамляе, што рашэннем гадавога Агульнага сходу акцыянераў ад 30 сакавіка 2023 года ўстаноўлены тэрмін выплаты дывідэндаў па выніках 2022 года не пазней 21.04.2023.

Выплата дывідэндаў па акцыях банка будзе здзейснена 20.04.2023 у безнаяўным парадку шляхам пералічэння на рахункі акцыянераў, адкрытыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк» і ў іншых банках Рэспублікі Беларусь.