Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» паведамляе, што рашэннем гадавога Агульнага сходу акцыянераў ад 30 сакавіка 2022 года ўстаноўлены тэрмін выплаты дывідэндаў па выніках 2021 года не пазней 22.04.2022.
Выплата дывідэндаў па акцыях банка юрыдычным і фізічным асобам будзе здзейснена 18.04.2022 у безнаяўным парадку шляхам пералічэння на рахункі акцыянераў.
Дывідэнды ў рэспубліканскі, абласныя, Мінскі гарадскі, раённыя бюджэты будуць пералічаны не пазней 22.04.2022, калі іншае не будзе ўстаноўлена адпаведнымі актамі заканадаўства.