Пазачарговы Агульны сход акцыянераў банка адбыўся 5 красавіка 2022 года ў завочнай форме з павесткай дня:
- Аб павелічэнні памеру статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк» шляхам эмісіі простых (звычайных) акцый дадатковага выпуску, размяшчаемых без правядзення падпіскі.
- Аб зацвярджэнні рашэння аб дадатковым выпуску простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб унясенні змяненняў у статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
- Аб узгадненні заключэння дагавору аб узаемадзеянні з Установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».
Прагаласавала 99,12% (36 787 135 251 голас) ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голасу.
Па ўсіх пытаннях павесткі дня прыняты станоўчыя рашэнні.
Згодна з рашэннямі памер статутнага фонду банка павялічаны на суму 1 800 000 000 беларускіх рублёў (Адзін мільярд восемсот мільёнаў беларускіх рублёў) шляхам эмісіі акцый дадатковага выпуску ў колькасці 18 000 000 000 (Васямнаццаць мільярдаў) штук намінальным коштам 0,10 беларускіх рублёў. Памер статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк» зацверджаны ў суме 5 511 769 884,10 беларускіх рублёў (Пяць мільярдаў пяцьсот адзінаццаць мільёнаў сямсот шэсцьдзесят дзевяць тысяч восемсот восемдзесят чатыры беларускія рублі 10 капеек).
Заключэнне дагавору з установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» накіравана на прыцягненне найлепшых маладых спецыялістаў і выпускнікоў навучальных устаноў для працаўладкавання ва ўстановы банка па запатрабаваных для банка спецыяльнасцях.