Навіны для акцыянераў
02.09.2021

Інфармацыя аб магчымасці пераводу акцый

У адпаведнасці з рашэннем пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў банка ад 26 жніўня 2021 года, пратакол № 6.1, акцыянеры банка-фізічныя асобы маюць магчымасць перавесці простыя (звычайныя) акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк», набытыя ў студзені – лютым 2020 года, пры ўмове бесперапыннага валодання імі да моманту падачы заявы для пераводу ў прывілеяваныя акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк»:

  • першага тыпу – па заявах фізічных асоб, якія з’яўляліся акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» на 01.01.2011;
  • другога тыпу – па заявах фізічных асоб, якія сталі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» пасля 01.01.2011.

Заявы акцыянераў, якія маюць права на перевод акцый, прымаюцца да 1 кастрычніка 2021 года (уключна).

заява на перавод

Запоўненыя заявы з паметкай «Для дэпазітарыя» можна накіраваць (перадаць) наступным чынам:

  • поштай: 220089, г.Мінск, пр.Дзяржынскага, 18, ААТ «ААБ Беларусбанк»;
  • пакінуць у скрыні «Для пісем», якая знаходзіцца на першым паверсе галаўнога офіса па адрасе: г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 18.

Для запаўнення заявы можна звярнуцца ў дэпазітарныя офісы банка.