Навіны для акцыянераў
01.04.2021

Інфармуем аб пасяджэннях Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» і выніках гадавога Агульнага сходу акцыянераў банка

Чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета адбылося 22 сакавіка 2021 года па відэаканферэнцыі.

Наглядальны савет даў рэкамендацыі Агульнаму сходу акцыянераў зацвердзіць справаздачу Праўлення банка аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці за 2020 год, справаздачу аб ходзе рэалізацыі Стратэгічнага плана развіцця (у рамках гадавой справаздачы), гадавую індывідуальную бухгалтарскую (фінансавую) справаздачнасць банка, а таксама рэкамендацыі па размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2020 год і аб нарматывах размеркавання прыбытку банка на 2021 год.

Наглядальным саветам таксама былі разгледжаны інфармацыя і справаздачы за 2020 год: аб працы па развіцці лічбавага банкінгу; аб рэалізацыі мер па развіцці IT-сістэм; аб ходзе працы па ўкараненні CRM-сістэмы; аб ходзе рэалізацыі стратэгіі па кіраванні нерухомасцю; аб выніках выканання сметы даходаў і расходаў банка; аб аб’ёмах і дзеючым узроўні працэнтных ставак па выдадзеных крэдытах з дзяржаўнай падтрымкай; аб працы, якая праводзіцца ў рамках супрацоўніцтва з міжнароднымі рэйтынгавымі агенцтвамі; аб планах удзелу банка ў мерапрыемствах, якія праводзяцца міжнароднымі арганізацыямі; аб ходзе рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі банка.

Наглядальным саветам прыняты рашэнні аб скліканні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў банка, аб актуалізацыі лакальных прававых актаў, аб аказанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.

На пасяджэнні разгледжаны пытанні, звязаныя з ацэнкай карпаратыўнага кіравання банка і яго элементаў па выніках 2020 года: зацверджана справаздача аб ацэнцы эфектыўнасці працы выканаўчых органаў, разгледжаны вынікі ацэнкі эфектыўнасці працы Наглядальнага савета і яго членаў, Камітэтаў пры Наглядальным савеце і Карпаратыўнага сакратара, вынікі ўнутранай ацэнкі эфектыўнасці сістэмы карпаратыўнага кіравання.

Наглядальным саветам зацверджаны План мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці працы Наглядальнага савета і камітэтаў пры Наглядальным савеце на 2021 год. Прынята рашэнне прызнаць працу камітэтаў пры Наглядальным савеце і Карпаратыўнага сакратара здавальняючай. Наглядальным саветам адзначана, што сістэма карпаратыўнага кіравання банка ў 2020 годзе ацэнена як эфектыўная.

24 сакавіка таксама прайшло пасяджэнне Наглядальнага савета ў відэафармаце.

У рамках пасяджэння зацверджаны ключавыя паказчыкі эфектыўнасці членаў Праўлення банка на 2021 год, а таксама іх значэнні. Наглядальным саветам таксама разгледжаны кадравыя пытанні.

Гадавы агульны сход акцыянераў банка адбыўся 26 сакавіка 2021 года ў завочнай форме. 

 Рэкамендацыі Наглядальным савета ўлічаны, па ўсіх пытаннях павесткі дня прыняты станоўчыя рашэнні. На сходзе акцыянераў зацверджана гадавая справаздача, гадавая індывідуальная бухгалтарская (фінансавая) справаздачнасць за 2020 год.

Прынята рашэнне аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2020 год і нарматывах размеркавання прыбытку банка на 2021 год. Дывідэнды па прывілеяваных акцыях 1 тыпу складуць 0,65 рубля на адну акцыю, па прывілеяваных акцыях 2 тыпу - 0,51 рубля. Дывідэнды па простых (звычайных) акцыях устаноўлены ў памеры 0,002709 рубля на адну акцыю. Тэрмін выплаты дывідэндаў – не пазней за 22 красавіка 2021 года. 

Сходам выбраны склады Наглядальнага савета банка, Рэвізійнай камісіі і Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі.

Старшынёй Наглядальнага савета прызначаны намеснік Кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой, намеснікамі старшыні Наглядальнага савета – намеснік Міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч, намеснік Міністра фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч.