Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, паведамляе, што Наглядальным саветам банка з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі, а таксама значнай колькасці акцынераў ААТ «ААБ Беларусбанк» - фізічных асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў банка, прынята рашэнне аб правядзенні гадавога Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» па выніках дзейнасці банка за 2020 год у завочнай форме 26 сакавіка 2021 года па адрасе: 220089, г.Мінск, праспект Дзяржынскага, 18.
Павестка дня:
- Аб гадавой справаздачы ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2020 год.
- Аб зацвярджэнні гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2020 год.
- Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2020 год і нарматывах размеркавання прыбытку ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2021 год.
- Аб выплаце гадавых бонусаў членам Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выранні членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выранні членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
Спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцынераў ААТ «ААБ Беларусбанк», складаецца на падставе даных рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 23 лютага 2021 года.
Галасаванне па пытаннях павесткі дня ажыццяўляецца бюлетэнямі. Запоўненыя бюлетэні прымаюцца да 24 сакавіка 2021 года ўключна па месцы знаходжання ААТ «ААБ Беларусбанк» з дапамогай паштовай або факсімільнай сувязі (факс: 8-017-355-89-82) або па электроннай пошце stockholder@belarusbank.by з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.
Інфармацыя да сходу акцыянераў прадстаўляецца для азнаямлення акцыянерам па месцы знаходжання банка: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, а таксама па электроннай пошце stockholder@belarusbank.by з 8.30 да 17.30 з панядзелка па чацвер і з 8.30 да 16.15 у пятніцу:
- аб дзейнасці банка ў 2020 годзе, планах і прагнозах дзейнасці банка на 2021 год: 05.03.2021 - 25.03.2021;
- па пытаннях павесткі дня: 23.03.2021-25.03.2021.
Запыт[1] адвольнай формы аб прадастаўленні матэрыялаў да сходу і/або бюлетэняў для галасавання неабходна накіроўваць на электронную пошту stockholder@belarusbank.by з абавязковым пазначэннем прозвішча, імя, імя па бацьку.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.
[1] банк пакідае за сабой права не накіроўваць матэрыялы і бюлетэні асобам, якія не пазначылі персанальныя даныя, а таксама адсутнічаюць у рэестры акцыянераў банка па стане на 23.02.2021.