Навіны для акцыянераў
16.07.2020

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 10.07.2020

Чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета банка адбылося 10.07.2020 у рэжыме відэаканферэнцыі.

На пасяджэнні разгледжаны і зацверджаны План мерапрыемстваў па рэалізацыі рэкамендацый па выніках аўдыту гадавой індывідуальнай і кансалідаванай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці банка за 2019 год, праведзенага аўдытарскай кампаніяй ТАА «Эрнст энд Янг».

Наглядальным  саветам разгледжана кадравае пытанне ў частцы падаўжэння паўнамоцтваў аднаго з топ-менеджараў банка.

У рамках пасяджэння Наглядальным саветам прыняты рашэнні аб продажы будынка, размешчанага ў г. Мінску, і аб ануляванні аблігацый банка 235-237 выпускаў для фізічных асоб.

Наглядальным  саветам разгледжана справаздача аб аказанні банкам бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў II квартале 2020 года. У сувязі з перадачай адпаведных паўнамоцтваў у кампетэнцыю Наглядальнага  савета прыняты шэраг рашэнняў аб аказанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.

Рашэннем Наглядальнага  савета зацверджаны дапаўненні ў лакальныя прававыя акты па напрамку кадравай палітыкі і новая рэдакцыя пераліку работнікаў, якія прымаюць рызыкі.