Навіны для акцыянераў
11.02.2020

Аб выніках другога этапа рэалізацыі простых (звычайных) акцый банка фізічным асобам

Інфармуем, што ў рамках рэалізацыі простых (звычайных) акцый банка ў адпаведнасці з рашэннем Агульнага сходу акцыянераў ад 09.12.2019 на II этапе акцыянерамі-фізічнымі асобамі на працягу першай хвіліны праведзены здзелкі куплі-продажу на ўвесь заяўлены да продажу аб'ём, заключана 44 дагаворы.

Па выніках I і II этапаў у адпаведнасці з рашэннем Агульнага сходу акцыянераў ад 09.12.2019 акцыянерам-фізічным асобам рэалізавана 2 300 000 простых (звычайных) акцый.