Навіны для акцыянераў
20.01.2020

Аб умовах і парадку продажу простых (звычайных) акцый банка

Паважаныя акцыянеры!

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што продаж простых (звычайных) акцый банка ў адпаведнасці з рашэннем Агульнага сходу акцыянераў ад 09.12.2019 пачнецца 21 студзеня 2020 года з 09.00.

Продаж будзе ажыццяўляцца шляхам заключэння з банкам дагавору куплі-продажу акцый у дэпазітарных офісах альбо з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» банка. З умовамі і парадкам продажу акцый можна азнаёміцца тут.

Звяртаем увагу, на неабходнасць у адпаведнасці з заканадаўствам своечасовага раскрыцця інфармацыі аб намеры ажыццявіць набыццё акцый асобнай катэгорыяй асоб.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі.