Навіны для акцыянераў
29.10.2019

Інфармацыя аб правядзенні штогадовай сустрэчы з акцыянерамі банка 16.11.2019

Паважаныя акцыянеры ААТ "ААБ Беларусбанк"!

Запрашаем Вас на штогадовую сустрэчу акцыянераў Банка.

Сустрэча адбудзецца 16 лістапада 2019 г. (субота) па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, 5-ы паверх, актавая зала.

Пачатак сустрэчы – 10.00.

Падчас сустрэчы будуць агучаны вынікі дзейнасці Банка за 9 месяцаў 2019 года і папярэднія вынікі працы Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі Банка ў 2019 годзе.

Таксама вы зможаце задаць пытанні, якія Вас цікавяць, аб новых прадуктах і паслугах Банка.

У дзень сустрэчы (16.11.2019) Вам неабходна мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу.

Чакаем Вас!