Навіны для акцыянераў
08.04.2019

Аб выплаце дывідэндаў па акцыях ААТ «ААБ Беларусбанк»

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк» Беларусбанк» паведамляе, што згодна з рашэннем гадавога Агульнага сходу акцыянераў ад 28 сакавіка 2019 года ААТ «ААБ Беларусбанк» устаноўлены тэрмін выплаты дывідэндаў – не пазней за 18 красавіка 2019 года.

Банк плануе ажыццявіць выплату дывідэндаў акцыянерам, як юрыдычным асобам, так і фізічным асобам, у безнаяўным парадку шляхам пералічэння на рахункі акцыянераў, адкрытыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк» і ў іншых банках Рэспублікі Беларусь 11 красавіка 2019 года.