Навіны для акцыянераў
14.02.2019

Аб завяршэнні пераводу акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» па заявах акцыянераў на 01.10.2018

Паважаныя акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк»!

Інфармуем аб завяршэнні пераводу (змянення катэгорыі) акцый Банка па заявах акцыянераў, атрыманых па стане на 01.10.2018.

Перавод акцый здзейснены 11.02.2019 згодна ўнясенню змяненняў у Дзяржаўны рэестр каштоўных папер.

Інфармацыю аб колькасці і катэгорыі прыналежных Вам акцый можна самастойна паглядзець з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» ці пакінуць запыт аб выпісцы па рахунку «дэпо» па тэлефонах:

+375 17 309 09 39;

+375 17 309 04 38.