Паважаныя акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк»!
Запрашаем Вас на штогадовую сустрэчу акцыянераў Банка.
Сустрэча адбудзецца 7 снежня 2018 г. (пятніца) па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, 5-ы паверх, актавая зала.
Пачатак сустрэчы – 14.00.
Падчас сустрэчы будуць агучаны вынікі дзейнасці Банка за 10 месяцаў 2018 года і папярэднія вынікі работы Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі Банка ў 2018 годзе.
Таксама Вы зможаце задаць пытанні, якія цікавяць Вас пра новыя прадукты і паслугі Банка.
Для ўдзелу ў сустрэчы просім Вас, папярэдне зарэгістравацца па тэлефоне: + 375 17 309 04 08.
У дзень сустрэчы (07.12.2018) Вам неабходна мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу.
Чакаем Вас!