Архіў за 2018 г.
19.09.2018

Аб магчымасці ўнясення прапаноў па кандыдатурах у Наглядальны савет

Паважаныя акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк»!

У адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 18.09.2018 (пратакол № 11) будзе праведзены пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у вочнай форме 19 кастрычніка 2018 года з пытаннем парадку дня «Аб выбранні членаў Наглядальнага савета Банка». Інфармуем пра магчымасць унясення прапаноў па кандыдатурах у Наглядальны савет не пазней 19.09.2018.

Прапановы па кандыдатурах у Наглядальны савет Банка могуць быць унесены акцыянерам (акцыянерамі), якія з'яўляюцца ў сукупнасці ўладальнікамі адной дзесятай працэнта і больш галасуючых акцый Банка ў адпаведнасці з пунктам 9.7 артыкула 9 Статута Банка.